Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў у інтэрв'ю Dziennik Gazeta Prawna, адказваючы на пытанне журналіста, якім шэфам з'яўляецца Аляксандр Лукашэнка.

«Беларусь часта называюць апошняй дыктатурай Еўропы, што стварае ўражанне, нібы яе ўзначальвае нехта гатовы знішчыць усіх вакол, — сказаў У. Макей. — Гэта не адпавядае рэчаіснасці. Так, прэзідэнт з'яўляецца цвёрдым чалавекам у дачыненні да тых, што не спраўляецца са службовымі абавязкам, тых, хто не выконвае свае абавязкі, парушае правілы, здзяйсняе злачынствы.

Але паверце, ён потым моцна перажывае, калі на кагосьці накрычыць ці выставіць прэтэнзію.

І шукае спосаб залагодзіць справу. Гэта калі казаць пра характар.

Акрамя таго, на гэтым этапе цвёрдая ўлада неабходная для таго, каб забяспечыць мір, парадак і спакой, якія пануюць у Беларусі», — рэзюмаваў шэф беларускага МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?