Беларусь будзе пераведзеная з пятага ў чацвёрты кошык падчас лёсавання адборачнага турніра да чэмпіяната Еўропы-2016.

Гэта адбылося за кошт няўдалага выступлення Ісландыі ў раўндзе плей-оф адбора на чэмпіянат свету-2014.

Цяпер Беларусь займае ў спецыяльным рэйтынгу УЕФА 37-е месца (19 646 ачкоў, чацвёрты кошык), а Ісландыя апусцілася на 38-е месца (19 376 ачкоў, пяты кошык).

У рэйтынгу ўлічваюцца выступленні зборных у трох апошніх адборачных турнірах, без уліку таварыскіх улікаў. 

Кошык 1: Іспанія, Германія, Галандыя, Італія, Англія, Грэцыя, Партугалія, Расія, Боснія і Герцагавіна.

Кошык 2: Швецыя, Украіна, Харватыя, Данія, Швейцарыя, Бельгія, Чэхія, Венгрыя, Ірландыя.

Кошык 3: Сербія, Турцыя, Славенія, Румынія, Ізраіль, Нарвегія, Славакія, Аўстрыя, Чарнагорыя

Кошык 4: Арменія, Польшча, Шатландыя, Фінляндыя, Латвія, Уэльс, Балгарыя, Эстонія, Беларусь.

Кошык 5: Ісландыя, Паўночная Ірландыя, Албанія, Літва, Малдова, Македонія, Азербайджан, Грузія, Кіпр.

Кошык 6: Люксембург, Казахстан, Ліхтэнштэйн, Мальта, Андора, Сан-Марына, Гібралтар, Фарэрскія выспы.

У групу да зборнай Беларусі трапіць па адной камандзе з кошыкаў 1, 2, 3, 5, 6.

З кожнай з груп на турнір трапяць па тры зборныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?