Вялікая белая чапля (Egretta alba) абраная Цэнтральным Саветам АПБ (ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны») птушкай 2008 года. Гэты від атрымаў большасьць галасоў сярод чатырох кандыдатаў на гэты «пост».

Кампанія «Птушка года» ператварылася ў Беларусі ў сапраўды нацыянальную. Акрамя шматлікіх конкурсаў і акцый, штогод выпускаецца адмысловая марка і канвэрт «першага дня» з выявай птушкі года. З гэтага году Нацбанк краіны прыняў рашэньне таксама штогод выпускаць манэту «Птушка года ў Беларусі».

Вялікая белая чапля — адзін з 9 відаў чапляў, якія сустракаюцца ў нашай краіне. Раней у Беларусі мела статус «рэгулярна залётны від». З 1990-х гадоў пачала адзначацца на гнездаваньні. На сёньняшні дзень гэты прыгожы від птушак магчыма сустрэць па усёй краіне і штораз часьцей. Аднак, нягледзячы на тое, што від занесены ў «Чырвоную кнігу Беларусі», зарэгістраваны шматлікія выпадкі незаконнага забойства птушак, асабліва на рыбгасах.

Дзьмітры Вінчэўскі, здымак Георгія Гулеўскага. АПБ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0