У сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя, што дырэктар футбольнага клуба «Маладзечна», які выступае ў 2-й лізе чэмпіянату, Аляксандр Любанец адмовіў у просьбе заўзятараў, каб эмблема каманды была на беларускай мове.

Мы патэлефанавалі Аляксандру, каб з першых вуснаў пачуць матывацыю. У выніку пачулі шмат усяго цікава. Прапануе даслоўны адказ Аляксандра Любанца.

«Я нічога супраць беларускай мовы не маю. Гэта доўгая такая размова насамрэч. Хвілінаў на пятнаццаць-дваццаць. Я проста пра тое, што мы з Расіяй маем адно мінулае. Беларусь раней уваходзіла і ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Тое, што адбылося ў 1991-м – здрада Гарбачовым, і стаўшы наступствам, развал Савецкага саюза Ельцыным – гэта вельмі кепска. На фоне такога аддзялення многіх рэспублік ад Савецкага Саюза, моцнага Савецкага саюза, у тым ліку прыбалтыйскіх краін, Украіны і нашай Беларусі.

Канечне, у Беларусі ёсць свая гістарычная спадчына, свая гісторыя. Як наш народ развіваўся ў рамках ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Але цяпер такая сітуацыя, што тут асабліва няма чым ганарыцца, што мы не ў складзе Савецкага саюза, а праз здраду Гарбачова мы незалежныя ад Расіі. Я не лічу, што тут ёсць повад для гонару.

Ёсць нацыяналістычныя рухі, так званых нацыяналістаў ва Украіне, Прыбалтыцы. Нацыяналістычныя ідэі не вельмі добрыя для збліжэння народаў у адну моцную адзіную дзяржаву з Расіяй. Без Расіі насамрэч ні Прыбалтыка (хаця яны ўступілі ў Еўрасаюз, як нагой у штосьці)… Украіна цяпер таксама можа паўтарыць сумны досвед Прыбалтыкі.

А Беларусі не трэба рабіць гэтых памылак, аддаляцца ад Расіі. Мы адзін народ. Адно супольнае ў нас. Дзякуй Богу, што прэзідэнт зрабіў дзве дзяржаўныя мовы – і беларускую, і рускую.

І ў нас няма бардака, як ва Украіне. Украінская – і ўсё. Нездарма ж і не анекдотаў столькі, як не любяць маскалей у Заходняй Украіне. Нездарма ж яны з’явіліся.

Што трэба нашым геапалітычным ворагам? Каб Украіна, Беларусія былі максімальна незалежныя ад Расіі, не ад Еўропы, іншых краін, а ад Расіі. Я не бачу асаблівага гонару, што мы суверэнная ад Расіі дзяржава. Ад Еўропы -- так. Тут, згодзен. Мы беларусы не ўступілі ні ў што такое… у плане інтэграцыі з Еўропай. Тое, што мы не ў адной дзяржаве з Расіяй, тут ганарыцца няма чым.

Я не прапагандую, што нам трэба толькі на рускай весці, каб СМІ былі толькі на рускай. Калі я магу неяк паўплываць, то хаця б эмблема была на рускай мове. Гэта ж эмблема будзе на камерцыйных прапановах, афіцыйных лістах, якія будуць адрасоўвацца ў іншыя арганізацыі. Калі так атрымалася, што мне даверылі пасаду дырэктара нашага футбольнага клуба, калі я магу на гэта паўплываць, то няхай хоць эмблема будзе на рускай мове. Нічога не маю супраць, каб крычалкі былі па-беларуску.

«НН»: Вашы фанаты, наколькі помню, выкарыстоўваюць карыстаюцца беларускай мовай на банерах, плакатах?

АЛ: Няхай выкарыстоўваюць. Магчыма, у іх свае матывы выкарыстоўваць беларускую мову. Я нічога супраць не маю.

* * *

Футбольны клуб «Маладзечна» выступае ў другой лізе чэмпіяната Беларусі. У гэтым сезоне заняў дзясятае месца з трынаццаці каманд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?