Аддзелам крымінальнага вышуку АУС адміністрацыі Чыгуначнага раёна Гомеля ўстанаўліваецца месцазнаходжанне зніклых без вестак жыхароў абласнога цэнтра Рамана Кандрусёва і Максіма Ергунёва, абодва — 1985 года нараджэння.

Маладыя людзі 16 лістапада прыкладна ў 18.00 паехалі на леціша, размешчанае ў кааператыве «Рачная хваля» Гомельскага раёна паблізу вёскі Скіток, і да гэтага часу іх месцазнаходжанне невядомае.

Таксама ўстанаўліваецца месцазнаходжанне аўтамабіля «ВАЗ-2105» чырвонага (пунсовага) колеру, 1984 года выпуску, з рэгістрацыйнымі знакамі 7882 ВЕ-3, на якім Кандрусёў і Ергунёў перамяшчаліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?