28 верасьня адбылося паседжаньне савета юрыдычнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага універсітэту, на якім павінена было быць вырашана пытаньне аб далейшым навучаньні студэнткі 2-га курсу Кацярыны Бычак. Кацярына з'яўляецца сябрам Беларускага рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і прымала актыўны ўдзел у змаганьні за захаваньне гістарычнай спадчыны Гародні.
У выніку паседжаньня савет факультэту прыняў рашэньне даслаць справу на разгляд рэктарату. Такім чынам дэканат спрабуё зьняць з сабе адказнасьць за адлічэньне грамадзкай актывісткі.
Так як падставай дзеля пачатку ціску на актывістку сталі дзевяць дзён пропуску заняткаў па сямейных абставінах, то, па папярэдняй інфармацыі, у рэктарат дзеля разгляду будуць поданы звесткі аб іншых студэнтах, якія маюць прагулы. Чакаецца што дакуманты трапяць у рэктарат у панядзелак і цягам наступнага тыдню будзе вырашацца пытаньне аб пакараньні дзеля студэнткі.