Трагічныя наступствы абы-якога постсавецкага будаўніцтва: у чацвер вечарам у Рызе, у гандлёвым цэнтры Maxima, што на вуліцы Прыедайнес, 20, абваліўся дах. Неўзабаве пасля пачатку выратавальных работ павалілася яшчэ адна частка сцяны.

Паводле апошняй інфармацыі, у выніку абвалу загінулі 45 чалавекі, сярод іх — трое ратавальнікаў і трое работнікаў «Максімы». Пацярпелі каля 40 чалавек, сярод іх дзіця і дзесяць ратавальнікаў.

У Латвіі абвешчана трохдзённая жалоба.

Па-ранейшаму не могуць знайсці трох супрацоўнікаў Maxima, яшчэ два работнікі знаходзяцца ў бальніцы.

Плошча абвалу складае каля 500 квадратных метраў. Прыпаркаваныя побач машыны заваленыя кавалкамі ашалёўкі будынка.

З-пад завалаў жывымі дасталі 30 чалавек. На ратавальных работах прысутнічаў асабіста прэм'ер-міністр краіны Валдзіс Дамброўскіс.

Сетка крамаў «Максіма» ў краінах Балтыі добра вядома беларусам: яны былі першымі гіпермаркетамі еўрапейскага тыпу ў нашым рэгіёне.

Лёс яшчэ некалькіх чалавек застаецца невядомы.

Дзясяткі людзей трапілі ў бальніцы, сярод іх дзеці і ратавальнікі.

Відавочцы выказалі здагадку, што прычынай абвалу маглі стаць работы на даху будынка, дзе ўладкоўвалі сад і тэрасу.

Той самай версіі трымаецца паліцыя, што завяла крымінальную справу. Міністр унутраных справаў краіны Рыхардс Казлоўскіс сказаў, што іншыя версіі не разглядаюцца.

Уладальнік фірмы-праекціроўшчыка крамы HND Grupa Івар Сергетс адмаўляе, што прадугледжанае праектам азеляненне даху магло стаць прычынай катастрофы само сабой. На ягоную думку, выклікаць трагедыю магло нераўнамернае размяшчэнне агромністых пакункаў з грунтаў на страсе.

У месцы павышанай нагрузкі яна і абвалілася.

Крама эксплуатавалася ўжо два гады, і дзве зімы на даху быў значны снежны пакроў, які ствараў нагрузку ў паўтара-два разы большую, чым азеляненне. Такую раўнамерную нагрузку дах вытрымліваў, аднак не выключана, што з пачаткам азелянення будматэрыялы былі нераўнамерна размешчаны ў асобных месцах.

Мэр Рыгі Нілс Ушакоў даручыў праверыць усе аб'екты кампаніі RE&RE, якая будавала краму. Сама кампанія адкідае папрокі ў нядбайнасці.

Праектавальнікам крамы было архітэктурнае бюро Kubs.

Сведчанні відавочцаў дае латвійскі партал Delfi (падаём на мове арыгінала):

Однако: «Приятель успел выйти за секунды до обрушения. Боюсь, что жертв будет немало. Накрыло кассы с очередями».

Катя: «Потолок обрушился прямо над кассами на глазах у моего мужа. Погибших больше, чем один. Ему повезло».

Покупатель: «И меня Бог уберёг, но жертв будет много, в магазине было полно народа((((( Меня трясёт до сих пор, но я убежала ((((( «Скорые» несутся до сих пор… а ведь три дня назад,я видела, как на крышу поднимали огромадные мешки с землёй - ещё подумала,а крыша от такого количества не рухнет??? Как в воду глядела… Как страшно….».

По соседству: «Живу рядом. Хотела в магазин зайти. А тут все случилось. Не успела во внутрь зайти. Жуть что было. Грохот. Люди мечутся. Мужчина, кровью залитый. Женщина в истерике мать зовет. Мужчина мечется - жену ищет. Минут 30 темнота и крики».

Вика: «Ужасная трагедия! Живём в доме напротив. Окна сильно тряслись. Скорые уезжают и приезжают. 15 минут назад был опять грохот, видимо обвал оставшегося покрытия».

Таня: «Честно говоря просто ужас!!! Была внутри. Сначала треск чего -то. Не понять. Полилась вода. Все орут и плачут. И тут каждый за себя. Рванула к выходу. Повезло, что только зашла. Пол скользкий от воды. Выход заблокирован, но не двери, а вывеска свалилась и не выйти, а сзади толпа людей. Люди прорывали эту вывеску руками. Выбралась, а еще что-то падает. Девушка стояла на улице и кричала - «Мама, мамочка…» От шока не поняла, что произошло. Бедные люди, а детки как плакали… А люди стояли на улице и снимали ролики и никто не пытался помочь».

Очевидец: «Сын свою девушку вытаскивал из обломков, куча народа под завалами, крики, стоны, крыши вообще нет. Успели вытащить до того как об валилась вторая часть. У пожарных (спасателей) никаких инструментов, три гидравлических ножниц на всех, ни каких резаков. Вторым завалом накрыло часть спасателей».

Юлиана: «Я была внутри, когда сработала сигнализация. Но никто не закрыл двери, а продолжал впускать людей. Охраны не было. Были инкассаторы, которые быстро инкассировали. Я спросила продавцом, почему не убегают, а продолжают обслуживать людей. А они сказали, что им запретили уходить, пока не разрешит начальство. Я вышла и тут все и произошло. И очень много людей там осталось. Работники бедные, слушая сирены, продолжали выставлять товар. Это ужас. Почему в течение часа, пока работала сирена, впускали в магазин?».

Виктор Михальчик: «Я был в Maxime около 16.30. С перерывами работала сирена. Потом в перерывах пошли объявления на рус/лат/англ. языках о необходимости и по указанию охраны проследовать к выходу. Но - все кассы работали; бутики, включая Drogas, работали. Охранник мирно беседовал с кассиршей. Вопрос - почему не была приостановлена торговля, не была произведена эвакуация всех и вся?».

Татьяна: «Все случилось около 17:50. Сначала сильный хлопок где-то около магазина «много книг», как будто сверху что-то упало,потом все затряслось,погас свет и стало падать с потолка, там, где кассы. Полилась вода с потолка где-то напротив стойки с цветами, я была в отделе канцтоваров. Испытала такой ужас не за себя, за ребенка,не передать словами».

Больш фота і відэа глядзіце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?