ambassador21.com

ambassador21.com

Удзельнік гуртоў Ambassador21 і «Suicide Inside», а ў мінулым культавы радыёвядучы Аляксей Пратасаў захварэў на рак горла. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным лісьце, які распаўсюдзіў гурт Ambassador21, піша tuzin.fm.

«Гэта вельмі сумная навіна, але мы ўскладаем вялікія надзеі на апэрацыю, якая заплянавана 2 сьнежня ў Варшаве. Ёсьць вялікая верагоднасьць, што яна пройдзе пасьпяхова, бо дыягназ быў пастаўлены на раньняй стадыі. І мы спадзяемся, што Аляксей зможа гаварыць і сьпяваць па самым бліжэйшым часе», — вядзецца ў звароце гурта. 

Музыкі кажуць, што цяпер маюць патрэбу як ніколі ў падтрымцы. І заклікаюць слухачоў выказаць сваю неабыякавасьць праз набыцьцё рэлізаў і фірмовай прадукцыі гурта. Зрабіць гэта можна праз он-лайн краму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?