Паводле інфармацыі на вечар 22 лістапада, у выніку абрушэння ў чацвер гандлёвага цэнтра Maxima ў Рызе загінулі 50 чалавек, сярод іх — трое ратавальнікаў і чацвёра работнікаў супермаркета, паведамляе Delfi.

Delfi.lv

Delfi.lv

Пацярпелі каля 40 чалавек, сярод іх дзіця і дзесяць ратавальнікаў. Пад заваламі яшчэ можа быць каля пяці чалавек.

23, 24 і 25 лістапада ў Латвіі абвешчаны днямі жалобы, адменены ўсе забаўляльныя мерапрыемствы, канцэрты.

У тым ліку адменена запланаванае на суботу святкаванне 25-годдзя беларускага таварыства «Світанак».

Сем'ям загінулых будзе выдзелена дапамога ў памеры 10 тыс. латаў (эквівалент 180 млн беларускіх рублёў), дзяржава дапаможа з пахаваннем.

Раней паведамлялася, што сярод загінулых нямала бацькоў школьнікаў. Прыёмныя сем'і возьмуць на выхаванне дзетак. Вядома пра дзевяць дзетак, якія страцілі бацькоў.

Суседняя Літва абвясціла нядзелю днём жалобы ў знак падтрымкі латвійскага народа.

У Мінску ў панядзелак і аўторак у Пасольстве Латвіі будзе адкрыта жалобная кніга для выказвання спачуванняў.

 «Наша Ніва» таксама выказвае спачуванні народу Латвіі. Свае спачуванні можа пакідаць у каментарах да гэтага артыкула.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?