Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт ХК «Дынама» Мінск.
«У сувязі з нездавальняючым выступам асноўнай каманды ХК «Дынама-Мінск» і невыкананнем пастаўленых назіральнай радай задач Аляксандр Андрыеўскі часова адхілены ад займанай пасады. В.а. галоўнага трэнера ХК «Дынама-Мінск» прызначаны старшы трэнер Любамір Покавіч», — гаворыцца ў паведамленні.
Аляксандр Андрыеўскі і Любамір Покавіч (на заднім фоне), фота Прессбола
Аляксандр Андрыеўскі ўзначальваў «Дынама» з 12 кастрычніка 2012 г., пасля таго як быў звольнены Кары Хейкіля (ён таксама быў галоўным трэнерам «Дынама» ў сезоне 2009/2010, пасля таго як быў звольнены Глен Хэнлан).
У сёлетнім сезоне Кантынентальнай хакейнай лігі «Дынама», робячы стаўку на беларускіх хакеістаў, выступае няўдала, займаючы ў Заходняй канферэнцыі апошняе 14-е месца. У клуба у 28 гульнях — 7 перамогаў і 21 параза (17 у асноўны час), адставанне ад 8-га месца, якое гарантуе месца ў плэй-оф складае 19 пунктаў, ад 13-га месца — 9 балаў.