З Менска, на акцыю ладжаную КХП БНФ, прыехалі каля 50 чалавек. Да іх далучыліся мясцовыя жыхары.
У Семежаве актывісты КХП-БНФ усклалі кветкі да помніка паўстанцам. Плануецца таксама мітынг у Чырвонай Слабадзе (Вызна), а ў 14:30 -- мітынг у Слуцку каля будынка Краязнаўчага музея.
Актывісты Партыі БНФ таксама маюць планы наведаць Семежава, Грозава, Вызна. Мітынг на гарадскім стадыёне пачнецца а 14-й.
Слуцкі збройны чын — спроба ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года. Збройны супраціў пачаўся 27 лістапада 1920 г.
0
0
0
0
0
0