У Беларусі плянуецца стварыць Рэспубліканскі цэнтар палярных дасьледаваньняў. Адпаведнае даручэньне ўрад краіны даў Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя.
Плянуецца, што фінансаваньне цэнтру ў 2007‑2010 гадах будзе ажыцьцяўляцца зь дзяржаўанага бюджэту й сродкаў рэспубліканскага фонду аховы прыроды й іншых крыніцаў, не забароненых заканадаўствам.
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя павінна зацьвердзіць статут цэнтру й яго структуру. Першапачаткова ў ім будзе працаваць пяць чалавек.
0
0
0
0
0
0