Славу Віні Джонсу прынеслі фільмы Гая Рычы -- Карты, грошы, дзве стрэльбы і Snatch

Славу Віні Джонсу прынеслі фільмы Гая Рычы -- Карты, грошы, дзве стрэльбы і Snatch

Былы футбаліст, вядомы акцёр Віні Джонс прызнаўся, што пакутуе ад ракавага захворвання скуры, паведамляе Sky News.

Пра сваю хваробу Джонс даведаўся пасля таго, як звярнуўся да доктара, выявіўшы пад вокам невялікую шышку, якая была меланомай.

Паводле яго слоў, яму давялося перанесці тры аперацыі па выдаленні пухлін: дзве на твары, і яшчэ адну - на патыліцы.

«Мне даводзілася сутыкацца з самымі вялікім і самымі выродлівымі супернікамі на полі. Я ўдзельнічаў у дзікіх бойках у барах.

Але рак — гэта самы страшны і самы моцны праціўнік, з якім мне калі-небудзь даводзілася сутыкацца», — адзначыў акцёр.

Акрамя таго, акцёр паведаміў, што на рак хворая і яго жонка Таня Джонс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?