gazeta.ua
На нядзельным мітынгу ў Кіеве ў падтрымку еўраінтэграцыі можна было пабачыць цікавыя самаробныя плакаты.
Сярод іх — «Не быць скотам». Гэта цытата з верша народнага паэта Беларусі Янкі Купалы «Хто ты гэткі». Два гады таму яго паклаў на музыку гурт «Ляпіс Трубяцкой» і зрабіў вядомым на прасторах Беларусі, Украіны і Расіі.
«Кім быць хочаш? Не быць скотам!» — напісаў паэт у абарону чалавечай годнасці.
0
0
0
0
0
0