Навагоднюю ілюмінацыю на ёлках у Мінску плануецца ўключыць 16 снежня. Пра гэта паведаміў дырэктар унітарнага прадпрыемства «Мінгарсвятло» Славамір Грыневіч сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.

Прадпрыемства традыцыйна займаецца светлавым афармленнем горада.

Цяпер завяршаецца рэканструкцыя існуючай ілюмінацыі каля Палаца спорту і Лядовага палаца.

Заканчваецца светлавое афармленне навагодніх пляцовак ля Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў, Палаца культуры МАЗ і ў Шабанах.

Тэрыторыя каля комплексу «Чыжоўка-Арэна» і прылеглая да яго вуліца Ташкенцкая таксама парадуюць мінчан і гасцей горада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?