Віктар Януковіч

У Беларусі былі створаныя два выбарчыя ўчасткі для галасаваньня на пазачарговых выбарах у Вярхоўную Раду Ўкраіны: у Менску і ў Берасьці.

У Менску прагаласавалі 419 выбаршчыкаў. 205 зь іх выбралі Партыю рэгіёнаў (49%), 76 — Блёк Юліі Цімашэнкі (18%) і 69 (16,5%) — блёк Наша Ўкраіна — Народная самаабарона. Камуністычная партыя атрымала 17 галасоў (4%). Прагрэсіўная сацыялістычная партыя —11 (2,6%), блёк Літвіна — 7 (1,7%). Сацыялістычная партыя Ўкраіны — 6 (1,4%). Шэсьць выбаршчыкаў прагаласавалі «супраць усіх» (1,4%).

Па выбарчым участку №9 таксама большасьць прагаласалавала за Партыю рэгіёнаў. З 150 чалавек, якія прынялі ўдзел у выбарах, 66 (44%) аддалі свае галасы за Партыю рэгіёнаў, 34 — за БЮЦ (23%), 17 — за блёк НУНС (11%).

Паводле БЕЛТА

Ва Ўкраіне на 11.35 хвілін апрацавана 56,05% бюлетэняў.

Прамежкавыя вынікі наступныя:

Блёк Юліі Цімашэнкі — 33,13%,
Партыя рэгіёнаў— 30,95%,
Блёк Наша Ўкраіна — Народная самаабарона — 15,47%,
Камуністычная партыя Ўкраіны — 5,10%,
Блёк Літвіна — 4,16%,
Сацыялістычная партыя Ўкраіны — 3,11%.

obkom.net.ua

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0