У сувязі з заканчэннем рэканструкцыі вуліцы Кабушкіна і вуліцы Ташкенцкай з 1 снежня ўносяцца змены ў працу грамадскага транспарту.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

Зачыняюцца часовыя аўтобусныя маршруты № № 917, 924, 926, адмяняецца праца аўтобуснага маршруту № 92С «ДС Чыжоўка-Акадэмія навук» і тралейбуснага маршруту № 50 «ДС Малініна-Аранская», аднаўляецца праца тралейбусных маршрутаў № № 16, 17, 26.

Акрамя таго, змяняецца траса тралейбуснага маршруту № 49 з арганізацыяй руху па маршруце «ДС Чыжоўка-1 — А.Кашавога» з рухам па вул. Галадзеда, вул. Ташкенцкай, вул. Крупскай вул. Малініна, пр. Ракасоўскага, вул. А.Кашавога, пр. Партызанскім, вул. Будзёнага, вул. Грыцаўца ў абодвух напрамках. Праца маршруту арганізуецца ў штодзённым рэжыме.

Па ўсiх днях тыдня арганізуецца праца тралейбуснага маршруту № 92 «ДС Карастаянавай—ДС Чыжоўка-6» з рухам па вул. Карастаянавай, вул. Арлоўскай, вул. Сурганава, вул. Акадэмічнай, вул. Сталетава, вул. Запарожскай, вул. Радыяльнай, вул. Кабушкіна, вул. Ташкенцкай, вул. Галадзеда ў абодвух напрамках. Па будных днях у гадзіны пік арганізуецца праца аўтобуснага маршруту № 117С «ДС Чыжоўка—ст.м. Аўтазаводская» з выкананнем прыпыначных пунктаў «Ташкенцкая», «Чыжоўка-Арэна», «Машынабудаўнікоў», «Маладзёжны пасёлак».

У ранішнія гадзіны пік прыпыначныя пункты на маршруце будуць выконвацца толькі пры руху ў бок ст.м. «Аўтазаводская», у вячэрнія гадзіны пік — у бок ДС «Чыжоўка». Падаўжаецца траса тралейбуснага маршруту № 30 «ДС Малініна—Вакзал» ад ДС «Малініна» па вул. Малініна, вул. Крупскай, вул. Кабушкіна да разваротнага кальца ў ст.м. «Аўтазаводская» у абодвух напрамках.

Змяняецца траса тралейбуснага маршруту № 36 з арганізацыяй руху па маршруце «ДС Паўднёвы Захад—ДС Серабранка» з рухам з боку пр. Партызанскага па вул. А.Кашавога, пр. Ракасоўскага, вул. Пляханава, вул. Якубава ў абодвух напрамках.

Праца тралейбуснага маршруту № 20 «ДС Серабранка—Вакзал» часова будзе арганізавана толькі па будных днях у гадзіны пік.

Адначасова будуць пераназваныя наступныя прыпыначныя пункты: «К-тр Дружба» і «Галадзеда», размешчаныя на скрыжаванні вул. Ташкенцкай — вул. Галадзеда, — у «Ташкенцкая»; «Ташкенцкая» па вул. Ташкенцкай — у «Чыжоўка-Арэна», «Базы» па вул. Радыяльнай — у «Волжская».

У сувязі з адсутнасцю пасажырапатоку з 2 снежня для аўтобуснага маршруту № 5дЭ адмяняецца выкананне прыпыначных пунктаў «Магістральная» і «Ташкенцкая».

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на аўтобус, прадастаўляецца права праезду без дадатковай аплаты ў тралейбусах маршрутаў № № 16, 17, 26, 30, 92 па 31 снежня гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?