Ратуючыся ад бойкі, грамадзянін Літвы пераплыў раку Шальча і апынуўся нелегальна на беларускай тэрыторыі. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

«Як высветлілася, 23- гадовы жыхар Шальчынінкая вырашыў адпачыць у кампаніі знаёмых. Адапачывалі ў непасрэднай блізкасці ад мяжы. Раптоўная сварка ў дадатак да падвышанага «градуса» прывяла да бойкі. Малады чалавек вырашыў ратавацца ўцёкамі — ён пераплыў невялікую раку, дабраўся да бліжэйшага населенага пункта», — распавялі ў ДПК. Там яго затрымалі і перадалі супрацоўнікам памежнай службы міліцыянты Воранаўскага РАУС.

Літовец прызнаны парушальнікам дзяржаўнай мяжы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання атрада для далейшага разгляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?