Reuters

Reuters

Reuters

Reuters

СМІ паведамілі пра ўзброены напад у сталіцы Емена горадзе Сане на двух замежных грамадзян, якія нібыта працавалі ваеннымі дарадцамі ў адной з частак прэзідэнцкай аховы краіны.

Ахвярамі нападу ў Емене сталі двое грамадзян Беларусі, а не расіяне, як меркавалася раней, паведаміў супрацоўнік пасольства Раcіі ў Сане.

«У 9.15 раніцы пры выхадзе з гатэля «Амстэрдам» у цэнтры Саны падвергліся ўзброенаму нападу двое грамадзян Беларусі, якія працавалі ў Емене паводле прыватнага кантракта.

Пры гэтым адзін з іх быў забіты, другі цяжка паранены», — заявіў РІА навіны суразмоўца агенцтва.

«Напад быў здзейснены невядомымі асобамі на матацыкле. Пасольства Расіі аказвае ўсю неабходную дапамогу ў сувязі з гэтым інцыдэнтам», — дадаў дыпламат.

Адзін замежнік загінуў на месцы ад ранення ў галаву.

Паводле папярэдняй інфармацыі, гэта мужчына ва ўзросце 60-65 гадоў. Другі пацярпелы атрымаў цяжкія раненні і быў дастаўлены ў крытычным стане ў рэанімацыю бліжэйшай бальніцы. Дактары да гэтага часу змагаюцца за яго жыццё.

«Мы пацвярджаем, што ў Емене (…) пацярпелі грамадзяне Беларусі. Яны працавалі там паводле афіцыйнага кантракта»,

- заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Апошнім часам сітуацыя ў Емене абвастрылася.

У краіне ўжо каля тыдня працягваюцца баі паміж рознымі ўзброенымі групоўкамі, загінулі прынамсі 55 чалавек. Узброеныя сутыкненні паміж шыітамі з групоўкі «Аль-Хусі» і еменскімі салафітамі ў правінцыі Саада перыядычна ўспыхваюць з 2011 года.

Апошны спалох узброеных сутыкненняў на поўначы Емена адбываецца на агульным фоне ўскладнення сітуацыі з унутранай бяспекай у краіне.

На поўдні краіны не спыняюцца тэракты баевікоў «Аль-Каіды», а пачаты пасля прыходу да ўлады ў 2012 годзе новага прэзідэнта Абд Раба Хадзі агульнанацыянальны дыялог з мэтай выпрацоўкі новай канстытуцыі краіны да гэтага часу не прывёў да якіх-небудзь станоўчых вынікаў.

Нагадаем, што беларускія вайсковыя дарадцы ўдзельнічалі таксама ў падрыхтоўцы войскаў у шэрагу іншых арабскіх краін. У Лівіі гэта скончылася драмай: шэраг вайсковых дарадцаў трапілі ў палон да паўстанцаў і застаюцца ў турме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?