Нягледзячы на тое, што афіцыйна продаж квіткоў на канцэрт «Ляпіса Трубяцкога», што пройдзе ў віленскай «Сімэнс-Арэне» 30 лістапада, скончыўся, квіткі яшчэ можна дастаць.
Квіткі набыць можна ў Вільні, у гарадскіх касах, каштаваць яны будуць ад 59 да 96 літ (215–350 тысяч беларускіх рублёў). Або купіць іх можна праз інтэрнет.
Да таго ж шмат прапановаў па квітках шмат на беларускіх форумах. Напрыклад, на форуме onliner.by можна знайсці квіткі за тыя самыя 200 тысяч рублёў, што яны і каштавалі. Некаторыя прапановы можна знайсці і ў сацыяльных сетках, часам ад людзей, якія зрабілі візы, аднак на сам канцэрт не збіраюцца.
На тым жа форуме «Анлайнера» можна знайсці і квіткі на аўтобусы, дарэчы.
Сёння, дарэчы з'явілася некалькі дзясяткаў квіткоў на цягнік на раніцу (адпраўленне ў 10:18) 30 лістапада да Вільні. Па стане на 13:33 у продажы застаецца 66 квіткоў