Фота Сяргея Гудзіліна з рэпартажу Беларускае «Поле цудаў»: гандляры і іх тавар.
З 2 снежня не будзе працаваць рынак па гандлі патрыманымі таварамі «Поле цудаў» на Ждановічах.
Прыпыненне працы рынку адміністрацыя тлумачыць «мерапрыемствамі па прывядзенні ўмоваў гандлю ў адпаведнасць з дзейным заканадаўствам Беларусі».
«Поле цудаў» перапрафілююць пад парковачную зону для наведвальнікаў гандлёвага гарадка «Лебядзіны».
Магчыма, гэта адбудзецца ўжо сёлета.
Прадаўцам рынку прапануюць месцы на профільных сектарах.
0
0
0
0
0
0