На днях брытанскія спартсмены, а дакладней, мужчынская каманда весляроў Універсітэта Уорык праявіла адвагу ў «падвойным» памеры — маладыя атлеты цалкам распрануліся, па-першае, не гледзячы на халаднаватае надвор'е, і па-другое, — у падтрымку прадстаўнікоў сэкс-меншасцяў.
Пяты год запар каманды весляроў агаляюцца для здымак календара, які дэманструе мужчынскія вартасці. А сродкі, сабраныя ад продажу календароў, ідуць на адукацыйныя праграмы супраць гамафобіі і дыскрымінацыі моладзі па прыкмеце сэксуальнай арыентацыі.
Дабрачынныя календары карыстаюцца вялікім попытам і хутка разлятаюцца ў 40 краінах свету.
Болей фотаў глядзіце тут.
0
0
0
0
0
0