Жыхар горад Друскенікі Канстанты Курнат явіўся да паліцыі і заявіў, што ягоны сын скрываецца ад адбывання ваеннай павіннасці. Сын затрыманы праз паліцыю расказаў, што ён таму не хацеў яўляцца да воінскага начальніка, што быў надта дрэнна адзеты. А калі ён звяртаўся да бацькі, просячы грошай на адзенне, то бацька не даваў яму.
«НН». №48. 1913.
Урокі грузінскае. А да каго з нашых палітыкаў падобны 35-гадовы Міхаіл Саакашвілі? Дастаткова спелы, каб прымаць адказнасць, і дастаткова малады, каб мець здаровы імпэт. Ягоныя раўналеткі наагул не выяўляюць сябе ў гісторыі. Тыя, хто чаруюць у вулічных тусоўках, — маладзейшыя. А тыя, каму «за сорак», увесь час некуды з’язджаюць.
«НН». №44. 2003.