Навукова-метадычная рада ўдвая зменшыла ахоўную зону Курапатаў. Удвая — г. зн. з 100 метраў да 50, роўна да плоту забаўляльнага комплексу (так званага «Бульбаш-холу»).

Ці выпадковасць гэта — што ніякія пабудовы комплекса не давядзецца руйнаваць — невядома. Раней ахоўная зона закранала 4 маленькія пабудовы, але не чапала асноўны будынак.

Рашэнне зменшыць ахоўную зону ўдвая прыняла сёння ў Мінску навукова-метадычная рада Міністэрства культуры. На пасяджэнні ў якасці назіральнікаў прысутнічалі старшыня Таварыства аховы помнікаў гісторыкі і культуры Антон Астаповіч, навуковы кіраўнік Курапатаў Мая Кляшторная, удзельніца ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў» Ганна Шапуцька.

Антон Астаповіч звярнуў увагу прадстаўніка пракуратуры на парушэнне парадку разгляду праекта — спачатку ён мусіў быць узгоднены з Маяй Кляшторнай, а толькі быць пасля вынесены на разгляд. Ганна Шапуцька заклікала Раду не прымаць «амаральнага злачыннага» рашэння і не дапусціць суседства забаўляльнага комплекса побач з месцамі расстрэлаў тысячаў людзей. Тым не менш, Рада прагаласавала за новы праект адзінагалосна. Дакладна невядома, хто з чальцоў Рады прысутнічаў на сённяшнім пасяджэнні.

У твар актывісты ведаюць толькі Ігара Чарняўскага, які таксама галасаваў за змяншэнне ахоўнай зоны і фактычна за легалізацыю «Бульбаш-хола».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?