Хар’юскі павятовы суд у панядзелак прысудзіў маладзёна, які парушыў грамадзкі парадак у часе красавіцкіх масавых хваляваньняў у Таліне, да году ўмоўнага зьняволеньня, паведаміла прэсавая служба суду.
Паводле рашэньня суду, 21‑гадовы Ігар Белашыцкі прысуджаны да году зьняволеньня ўмоўна з выпрабаваўчым тэрмінам.
Паводле зьвестак абвінавачаньня, увечары 26 красавіка каля сквэра Тынісьмягі Белашыцкі актыўна супраціўляўся паліцыянтам, кідаў у іх камяні. Пазьней ён вынес з разрабаванага шапіка на Пярнускай шашы цыгарэты і папяровыя сурвэткі.