Прэм'ер-міністр Латвіі Валдыс Дамброўскіс у сераду пасля размовы з прэзідэнтам краіны Андрысам Бэрзіньшам нечакана абвясціў аб рашэнні пакінуць свой пост, паведамляе партал rus.delfi.lv.

Як заявіў палітык, яго рашэнне абумоўлена падзеямі ў Золітудэ, а таксама тым, што «краіне патрэбны ўрад, які ў стане вырашыць сённяшнюю сітуацыю».

Прэм'ер падзякаваў жыхарам Латвіі за аказаную падтрымку, а таксама папрасіў прабачэння за тое, што не атрымалася.

«Па-мойму, у гэтай сітуацыі патрэбы новы ўрад з падтрымкай парламенцкай большасці і новым мандатам даверу», — прызнаў ён.

Дамброўскіс быў адзіным прэм'ерам у гісторыі Латвіі, які ўзначальваў тры ўрады запар. Ён таксама кіраваў Кабінетам міністраў рэкордны тэрмін — з 12 сакавіка 2009 года. Цяперашні ўрад быў 17-м у сучаснай гісторыі Латвіі.

Рэальную ўладу ў Латвіі мае прэм'ер, а прэзідэнт выконвае сімвалічныя функцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?