Віцебскі завод «Віцязь» пераарыентуецца на вытворчасць медыцынскай тэхнікі. Пра гэта заявіў дырэктар кампаніі Сяргей Гунько. 

«Многія вядомыя брэнды вымушаныя адмаўляцца ад тэлевізійнай вытворчасці, тэлепрыёмнік стаў нізкадаходным прадуктам. У такіх умовах «Віцязь» вымушаны пераглядаць вытворчую структуру на карысць больш даходных прадуктаў і сфер дзейнасці», - патлумачыў ён.

Вытворчасць тэлевізараў застанецца ў структуры прадпрыемства, але згубіць статус асноўнага. «Віцязь » мае намер павялічыць сваю прысутнасць на рынку медтэхнікі.

Напрыклад, у 2014 на рынак будзе выведзены на рынак новая распрацоўка - бактэрыцыдны выпраменьвальнік. Апроч таго, на «Віцязі» прыступілі да распрацоўкі новага тыпу стэрылізатараў, якія плануюцца да пастаноўкі на канвеер ў 2015-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?