Да акцыі далучыліся студэнты Кіева-Магілянскай акадэміі, Кіеўскага нацыянальнага універсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, Нацыянальнага педагагічнага універсітэта імя Драгаманава, Нацыянальнага універсітэта харчовых тэхналогій, Нацыянальнага авіяцыйнага ўніверсітэта, Нацыянальнага медычнага ўніверсітэта імя Багамольца — усяго з 12 ВНУ.

У той жа час даходзяць звесткі пра ціск на студэнтаў у некаторых ВНУ, каб яны не далучаліся да пратэстаў.

Студэнцкія страйкі ды мітынгі адбыліся сёння таксама ў Львове, Цярнопалі, іншых гарадах.

У гэтыя хвіліны на Майдане Незалежнасці працягваецца веча з патрабаваннем ад урада падпісаць дамову пра асацыяцыю з ЕС.

Як відаць на жывым відэа з Майдана, сярод украінскіх і еўрапейскіх сцягоў ёсць і некалькі бел-чырвона-белых беларускіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0