Аляксандр Лукашэнка 1 кастрычніка назначыў кіруючы склад Камітэта дзяржбяспекі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Першым намеснікам старшыні КДБ па контрразведвальнай дзейнасці стаў Віктар Вягера. Мікалай Смаленскі будзе працаваць намеснікам старшыні КДБ па кадравым забеспячэнні і арганізацыйнай рабоце. Пётр Траццяк зойме пасаду намесніка старшыні КДБ па забеспячэнню аператыўна-вышуковай дзейнасці.
Цяпер у Радзе Бяспекі створана камісія, якая ўдакладняе функцыі КДБ як праваахоўнай структуры.