Сустракайце новы інтэрнэт-мем. Ізноў галоўныя зоркі ў ім — каты і коткі. Што трэба рабіць?

Бярэм ката, акуратна кладзем гэтае пухнатае цела сабе на галаву, так каб яго пярэднія лапы звісалі, а сам кот глядзеў выразна ў камеру. Гатова!

Калі нашы інструкцыі не зусім зразумелыя, проста паглядзіце на тых, хто ўжо даўно ў тэме.

Гэты мем атрымаў назву Кэтмен — у гонар вядомага супергероя, толькі зараз гэта не Чалавек -Кажан, а Чалавек-Кот.

Болей фотаў глядзіце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0