У рамках адмысловай акцыі часопіс Arche прапануе ўсім ахвотным набыць грунтоўнае выданне «Летапісы і хронікі Беларусі. Сярэднявечча і раннемадэрны час» (агульны аб’ём 903 старонкі).

Выданне ўтрымлівае практычна ўсе вядомыя на сённяшні дзень беларуска-літоўскія летапісы. Яго змест укладзены на базе 32-га і 35-га тамоў Поўнага збору рускіх летапісаў і забяспечаны прадмовай, якую напісаў да іх славуты беларускі гісторык Мікола Улашчык.

У Дадатках змешчаныя ўрыўкі з Іпацьеўскага, Наўгародскага, Пскоўскага першага, Пскоўскага другога, Пскоўскага трэцяга, Цвярскога летапісаў і Рагожскага летапісца, якія істотна дапаўняюць, а часам падаюць у зусім іншым святле тыя ці іншыя падзеі, адлюстраваныя ў летапісах айчыннага паходжання.

Падрабязней пра ўмовы акцыі чытайце тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0