Падведзеныя вынікі конкурсу «Адкажы на пяць пытанняў пра «Ляпіс Трубяцкой» і атрымай два квіткі на канцэрт у Вільні!»

Спачатку — правільныя адказы:

1. Як называўся тэатр, мастацкім кіраўніком якога на пачатку 1990-х быў Сяргей Міхалок? Чаму такая назва?

Тэатр называўся «Бамбукі» — па аналогіі з японскім тэатрам «Кабукі», дзе ўсе ролі выконваюць мужчыны.

2. Як называўся кінафільм, песню з якога «Ляпісы» перарабілі ў хіт з палітычным адценнем?

«Прыгоды Бураціна».

3. У якой краіне забаранялі песню «Ляпісаў» «Зеленоглазое таксі» і чаму?

У Расіі. Забаранялі, бо выказалі пратэст уласнікі аўтарскіх правоў.

4. На якім інструменце ў гурце грае паэт Юзік Кілевіч?

На тым самым, на якім і Міхалок — гэта псеўданім спевака.

5. Хто з расійскіх поп-выканаўцаў прапанаваў гурту супольны тур пасля ўзгадкі свайго імя ў адной з песняў?

Ну вядома ж Раксана Бабаян!

Першым правільна на ўсе пытанні адказаў Дзмітрый Бакланаў, 28-гадовы праграміст з Віцебска. Ён атрымаў два квіткі на канцэрт «Ляпісаў», які пройдзе 30 лістапада ў віленскай «Сіменс Арэне».

«Цiкаўлюся гiсторыяй, вандрую па Беларусi й свеце, наблiжаю, як магу, вольную Беларусь», — так каротка расказаў пра сябе пераможца.

Квіткі для пераможцы нам прадаставіў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт. Ужо трэці год запар ЕГУ ёсць адным з арганізатараў і, супольна з МЗС Літоўскай Рэспублікі, фундатарам канцэртаў «Ляпісаў» у Вільні.

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт – прыватны, некамерцыйны ўніверсітэт, заснаваны ў Мінску ў 1992 годзе. Пасля закрыцця ў Беларусі ў 2004 годзе ЕГУ працягнуў сваю працу ў Вільні. На цяперашні момант у ЕГУ навучаюцца больш за 1500 студэнтаў, пераважна з Беларусі. ЕГУ прапануе магчымасці навучання на бакалаўрскіх, магістарскіх і доктарскіх праграмах, спрыяе развіццю навуковай дзейнасці ў галіне гуманітарных і сацыяльных навук.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?