На фота атрыманая карта радыёвыпраменьвання («прывід») накладзена на здымак, зроблены ў бачных прамянях.

Астраномы здаўна праяўляюць цікавасць да гэтага незвычайнага газавага воблака, якое знаходзіцца ў паўднёвым сузор'і Цэнтаўра. Бумеранг з'яўляецца планетарнай туманнасцю на самай ранняй стадыі, і яго даследаванне дапамагае вучоным даведацца больш пра апошнія гады жыцця зорак.

На здымках, зробленых зям­нымі тэлескопамі ў бачным дыяпазоне, туманнасць выглядае перакошанай і выгнутай, быццам бумеранг, ад чаго яна і атрымала сваю назву. Але на больш глыбокіх фота, атрыманых тэлескопам імя Хабла, можна заўважыць, што газ, выкінуты з зоркі, прасціраецца нашмат далей, надаючы туманнасці форму, хутчэй падобную да гальштука­-матылька.

Газ, які пастаянна выкідваецца зоркай, хутка пашыраецца і дзякуючы гэтаму ахалоджваецца — падобным чынам дасягаюцца нізкія тэмпературы ў звычайным халадзільніку.

Даследчыкам удалося вымераць тэмпературу гэтага газу, і яна здзівіла вучоных — усяго толькі на 2.8 градуса вышэй за абсалютны нуль. Такім чынам, гэтае месца з’яўляецца самым халодным з вядомых нам месцаў у Сусвеце (хаця яшчэ год таму пальму першынства тут трымаў касмічны тэлескоп «Планк» — яго сэнсары мелі тэмпературу ўсяго 0.1 кельвіна)

Вучоныя спадзяюцца, што даследаванне такіх планетарных туманнасцяў на ранніх стадыях дазволіць знайсці адказы на многія пытанні, звязаныя са смерцю зорак і раскажа нам пра далёкую будучыню нашага Сонца.

Планетарныя туманнасці

Нягледзячы на сваю назву, не маюць нічога супольнага з планетамі. Гэтыя аб’екты ўтвараюцца, калі зорка невялікай масы заканчвае сваё жыццё.

Магутны зорны вецер, які выходзіць з гарачага ядра зоркі, здзьмувае яе замежную газавую абалонку. Яна разлятаецца ў навакольнай прасторы і пад дзеяннем ультрафіялетавых прамянёў з ядра пачынае свяціцца рознымі колерамі, утвараючы такім чынам адзін з самых прыгожых аб’ектаў у Сусвеце.

Само ж ядро зоркі сцісцаецца да памераў зямнога шара — шчыльнасць рэчыва ў такім аб’екце можа дасягаць дзясятка тон на кубічны сантыметр. Дарэчы, наша Сонца скончыць свой жыццёвы шлях таксама з утварэннем планетарнай туманнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?