Прафесар Дэйвід Нат, нейрафізіяфармаколаг з Брытаніі, заявіў, што распрацоўвае рэчыва, якое па сваім эфекце будзе дубляваць алкаголь, але без негатыўных эфектаў.

«Алкаголь забівае 2,5 мільёна жыццяў штогод, больш за малярыю і СНІД. Прычына гэтаму вядомая: алкаголь мае таксічнае ўздзеянне на ўсе сістэмы органаў», — піша навуковец. Нат кажа, што выйсцем можа быць ці павышэнне цэнаў, на што не асмельваюцца ўлады, ці стварэнне нетаксічнага аналага.

Нат паведамляе, што ўжо сінтэзаваў пяць хімічных рэчываў, якія наўпрост уздзейнічаюць на нейратрансмітэрную сістэму гама-амінаалейнай кіслаты і павялічвае яе выкід. А менавіта гама-аміналейная кіслата інгібіруе нейраімпульсы і «супакойвае» мозг — тое самае адбываецца, калі чалавек п’е алкагольныя напоі.

Адрозненне Натавага «наркотыка» ад гарэлкі ці піва ў тым, што рэчыва будзе ўздзейнічаць наўпрост на мозг, таму атрутныя метабаліты алкаголю не будуць шкодзіць унутраным органам чалавека, а пасля «штучнай п’янкі» не застанецца і намёку на пахмелле. Пры гэтым яшчэ адной важнай адметнасцю з’яўляецца магчымасць стварэння антыдоту, які можа хутка перарваць дзеянне замяняльніка алкаголю.

Дэйвід Нат напісаў, што ўжо выпрабаваў сваё вынаходніцтва на сабе, пасля чаго адчуў расслабленасць і санлівасць цягам гадзіны, але прыняў антыдот і неўзабаве даваў лекцыю студэнтам. Нат таксама паведаміў, што хацеў бы пачаць выпрабаванні безалкагольнага алкаголю на людзях, каб параўнаць эфект з уздзеяннем традыцыйных напояў. Але галоўнай цяжкасцю Нат лічыць вывад падобнага прадукту на рынак без канфлікту з алкагольнай індустрыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?