Беларусь працягвае «штурмаваць» сумныя рэйтынгі краінаў. Нядаўна стала вядома, што па колькасці падаткаў і збораў наша краіна наперадзе ва ўсім свеце. Зараз Беларусь апынулася сярод лідэраў у спісе краінаў, жыхары якіх з’яўляюцца апантанымі прыхільнікамі нікаціну. Беларусь займае другое месца ў гэтым засмучальным рэйтынгу разам з Расіяй, Кувейтам, Чылі і Бангладэш. А найбольш курцоў выявілася на камуністычнай Кубе. Паводле звестак Сусветнай Арганізацыі Здароўя, зараз у свеце налічваецца каля 1,3 мільярда курцоў. Прычым, калі ў багатых краінах іх колькасць паступова зніжаецца, дык у бедных няўхільна расце. Штогод паленне забівае каля пяці мільёнаў чалавек.

palitekanom

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0