Чэмпіён свету па баях без правілаў Андрэй Арлоўскі ўпершыню за 13 гадоў правядзе бой па змешаных адзінаборствах у Беларусі.

Як паведаміў на прэс-канферэнцыі прамоўтэр турніру Каміл Гаджыеў, турнір можа наведаць Аляксандр Лукашэнка.

«Спадзяюся ў пятніцу не адбудзецца нічога такога, што магло б змяніць яго планы. Наведванне прэзідэнтам турніру дало б штуршок развіццю ўсіх відаў адзінаборстваў ў Беларусі», — цытуе Гаджыева extremal.by.

Сёння, 29 лістапада, на «Мінск-Арэне» адбудзецца бой Андрэя Арлоўскага з немцам грэчаскага паходжання Андрэасам Краніатакесам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?