А 20-й на Еўрамайдане ў Кіеве пачалося народнае веча. Мітынгоўцы незадаволеныя адмовай прэзідэнта Віктара Януковіча падпісаць у Вільні Дамову аб асацыяцыі з ЕС.

Еўрамайдан напачатку засвістаў выступленне экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Луцэнкі. Гэта адбылося пасля таго, як Луцэнка сказаў з трыбуны, што трэба патрабаваць ад Януковіча падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі з Еўрасаюзам пасля 15 сакавіка.

Пасля выступу Луцэнкі студэнты пачалі скандаваць: «Рэвалюцыя!».

Спявачка Руслана зачытала рэзалюцыю Еўрамайдана:

«Мы канстатуем, што Януковіч, да якога з еўрамайданаў звярталіся сотні тысяч людзей, замест таго, каб весці Украіну ў еўрапейскую будучыню, паварочвае Украіну ў мінулае. Мы сіла, якая прымусіць лічыцца з намі ўсіх».

«Мы прапануем сфармаваць каардынацыйную раду Еўрамайдана, каб забяспечыць дыялог паміж украінскай грамадзянскай супольнасцю і еўрапейскай супольнасцю.

Мы патрабуем адстаўкі прэзідэнта Януковіча».

З выступу лідара фракцыі «Бацькаўшчына» Арсенія Яцэнюка:

«У нас ёсць мэта падпісаць пагадненне з ЕС і выканаць яе, каб зрабіць Украіну еўрапейскай дзяржавай.

На шляху гэтай мэты ў нас стаіць адна з самых вялікіх праблем — гэта Віктар Януковіч. Хто сёння выйграў? Выйграў Уладзімір Пуцін.

Мы будзем праводзіць масавыя акцыі пратэсту па ўсёй Украіне».

Апазіцыйныя сілы зробяць усё, каб аб'яднацца і перамагчы на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Пра гэта заявіў лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко.

Ён заявіў, што не падпісаўшы пагадненне аб асацыяцыі з ЕС, ўкраінская ўлада «скрала надзею» на перамогу над карупцыяй і дасягненні еўрастандартаў.

«Еўраінтэграцыя прапісана ў законе Украіны. І зрыў падпісання Пагаднення аб асацыяцыі — гэта дзяржаўная здрада», — заявіў Клічко.

Еўрамайдан прымае рэзалюцыю правесці 1 снежня ў Кіеве народнае веча.

таксама патрабуецца адстаўка Віктара Януковіча і старшыні ўрада Мікалая Азарава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?