Арлоўскі выйшаў на бой у майцы ў памяць пра капітана хакейнай зборнай Беларусі Руслана Салея.
Сёння на «Мінск-Арэне» самы знакаміты беларускі баец — Андрэй Арлоўскі тэхнічным накаўтам перамог немца Андрэаса Краніатакеса.
Арлоўскі некалькі разоў намагаўся небяспечна атакаваць немца ў першым раўндзе, але Краніатакес пісьменна вязаў суперніка. Аднак у другім раўндзе Арлоўскі правёў бліскучую атаку — перавёў у партэр і нанёс вырашальныя ўдары ў галаву.