Летась двое берасцейцаў прыдумалі, як выкарыстоўваць ровар для размяшчэння рэкламы.

Іх вынаходніцтва перамагло ў конкурсе бізнэс-ідэй у Лондане.

Сутнасць у тым, што на колах ровара ўсталёўваецца адмысловая прылада, якая падчас руху стварае карцінку з лагатыпам кампаніі. У мінакоў на вуліцах такая рэклама выклівае эфект «ваў», сцвярджаюць вынаходнікі.

Сёлета Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк прывезлі сваю ідэю на радзіму.

Хлопцы адкрытыя да супрацоўніцтва з беларускімі прадпрыемствамі. А асаблівую надзею ўскладаюць на Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Андрэй Савіных, які прысутнічаў на прэзентацыі, лічыць праект практычным і запатрабаваным. І гатовы параіць хлопцам кантакты беларускіх вытворцаў друкаваных плат:

«Ужо падчас прэзентацыі я ўявіў, як па нашай веладарожцы ездзяць дзясяткі і нават сотні веласіпедаў, якія рэкламуюць Чэмпіянат свету ці любое іншае грамадскае ці дзяржаўнае пачынанне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?