У Кобрыне распачата крымінальная справа ў адносінах да 36-гадовага жыхара Жабінкаўскага раёна, які спрабаваў даць хабар супрацоўніку міліцыі за вяртанне канфіскаваных кантрабандных скутэраў.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе УУС Брэсцкага аблвыканкама, справа па ч. 1 арт. 14 (замах на злачынства) і ч. 2 арт. 431 (даванне хабару) Крымінальнага кодэкса была распачата 28 верасня пракуратурай раёна па матэрыялах праверкі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кобрынскага РАУС.

Паводле даных следства, жыхар вёскі Здзітава ў пункце аховы правапарадку ў вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна спрабаваў даць хабар у 100 долараў участковаму інспектару міліцыі. Такім чынам мужчына спрабаваў вярнуць два канфіскаваныя ў яго скутэры "Хонда-Дыо", якія былі незаконна правезеныя цераз беларуска-ўкраінскую мяжу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?