Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч абураны сілавым разгонам мірнага мітынгу на Майдане Незалежнасці, які адбыўся а -й раніцы 30 лістапада, паведамляе pravda.com.ua.

Пра гэта гаворыцца ў яго звароце да ўкраінскага народу, размешчаным на афіцыйным сайце.

«Я глыбока абураны тымі падзеямі, якія адбыліся ў ноч на Майдане Незалежнасці. Я асуджаю дзеянні, якія прывялі да сілавога супрацьстаяння і пакут людзей», — заявіў Януковіч.

Тым часам, адказнасць за разгон узяў на сябе начальнік кіеўскай міліцыі Валерый Корак.

Ён заявіў сёння ў час прэс-канферэнцыі, што асабіста загадаў задзейнічаць «Беркут» для разгону актывістаў Еўрамайдану ў Кіеве. Разам з тым, паводле яго слоў, міліцыя не была настроена на агрэсію, разгон Еўрамайдану быў справакаваны.

«Я запэўніваю, што міліцыя не была настроена на агрэсію і прымяненне сілы. Гэта ўсё было сітуацыйна. Сітуацыя была справакаваная», — сказаў ён.

Апазіцыя прызначыла на нядзелю, 12.00, Вялікае Народнае веча. Збор яго ўдзельнікаў адбудзецца каля помніка Тарасу Шаўчэнку.

Глядзі таксама: Патрыярх Кіеўскі: Мы маральна асуджаем жорсткае ўжыванне сілы да мірных грамадзянаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?