Бел-чырвона-белыя сцягі на канцэрце ў Вільні.

Бел-чырвона-белыя сцягі на канцэрце ў Вільні.

Падчас канцэрта ў Вільні лідар групы «Ляпіс Трубяцкой» Сяргей Міхалок узгадаў падзеі ва Украіне. Музыка разышоўся палымянай прамовай і нават не ўтрымаўся ад мацюкоў:

«Я б хацеў сказаць, што, на вялікі жаль, мы пяём не фантастычныя песні. Усё, пра што мы пяём – мы бачым, чуем. І гэта адбываецца тут і цяпер.

«Гангрэна» пачала распаўзацца і прарасла ў нашай роднай Беларусі. Потым з’явіліся цёмныя чорныя плямы ў Расіі, Казахстане і на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Cаюза. Вы бачыце, што адбываецца… [на экране – кадры з разгону кіеўскага Еўрамайдана – НН].

Такіх, як мы, такіх, як вы, называюць «змагарамі», «вашывай інтэлігэнцыяй», «грантасосамі», «пятай калонай». Узгадваюць ЦРУ, амерыканскую выведку. Тут усе людзі разумеюць, пра што мы кажам.

Яны хлусяць [замест гэтага слова ўжыты мат – НН] і нават не чырванеюць. Але калі б яны толькі казалі… Гэтыя сволачы дзейнічаюць. Яны паказваюць сваю грубую і цалкам бяздумную моц.

Гледзячы на такія канцэрты, няхай яны ведаюць, што мы не нейкія маргіналы.

Мы такія ж людзі, мы такія ж нармальныя, простыя юнакі і дзяўчаты, якія хочуць жыць у сваіх незалежных еўрапейскіх краінах.

Мы інтэрнацыяналісты. Мы любім усіх людзей.

Але мы хочам жыць у сваёй маленькай незалежнай краіне. І каб нам ніхто не ўказваў, што нам рабіць, як нам гаварыць, як нам апранацца, які ў нас павінен быць сцяг, гімн і куды траціць нашы грошы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?