1 снежня ў Мінску чарговы раз падаражэў праезд у грамадскім транспарце.

Цяпер талончык (жэтон) каштуе 3 тыс., пры набыцці ў кіроўцы — 3 500. Праезд у аўтобусах экспрэс-маршрутаў складае 4 300 рублёў.

Падаражэлі праязныя білеты. Так, на адзін від транспарту кошт праязнога на месяц складае 135 000 рублёў, на паўмесяца -- 72 000, на дэкаду -- 47 500, на два віды транспарту — 180 200, 94 900 і 63 400 адпаведна, на тры віды — 214 800, 112 900 і 75 200, на чатыры — 243 000, 128 000 і 85 300, на аўтобус экспрэс — 175 900, 92 600 і 61 600 рублёў.

На 20% павышаны і кошт праезду на прыгарадных аўтобусах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?