На Еўрамайдан прыляцелі польскія палітыкі і віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента.
У Кіеве да акцыі апазіцыі — Народнага веча — далучыліся еўрапейскія дыпламаты.
Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Яцэк Пратасевіч, былы кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузэк, былы кіраўнік польскага ўрада, лідэр партыі « Закон і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі прыляцелі ў Кіеў.
Калона, якую ўзначальваюць лідары апазіцыі Арсень Яцэнюк, Віталь Клічко, Алег Цягнібок і дэпутаты ад апазіцыі, ужо дайшла да Майдана Незалежнасці.
Калона скандуе «Банду — гэць!» «Кіеў — уставай!».