tvrain.ru

tvrain.ru

Правакатары, сярод якіх Дмытро Карчынскі, штурмуюць ачапленне Адміністрацыі прэзідэнта на вуліцы Банкавай у Кіеве.

У двор Адміністрацыі невядомыя кідаюць дымавыя шашкі. Пра гэта паведамляе ў жывым эфіры Грамадскае ТБ. Ужыты слезацечны газ.

Актывісты апазіцыі ўсталі перад бульдозерам і не даюць штурмаваць. Сярод іх лідар гурту «Тартак» Аляксандр Палажынскі.

Лідара партыі «Свабода» Цягныбок і былы міністр унутраных справаў Луцэнка заклікалі людзей не паддавацца на правакацыі, не ўжываць сілы, і мірна блакаваць квартал урадавых будынкаў.

Штаб «рэвалюцыі» заняў будынак Кіеўскай дзяржадміністрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?