Да правапарушэнняў ля адміністрацыі прэзідэнта датычныя больш за 300 радыкальна настроеных членаў арганізацыі «Брацтва», якія дзейнічалі пад началам Дзмітрыя Карчынскага.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення МУС Украіны на старонцы ў Facebook.

Акрамя таго, затрыманыя паведамілі, што беспарадкі каля будынку Кіеўскай гарадской адміністрацыі суправаджаліся прадстаўніком ВА «Свабода» па прозвішчы Мірашнічэнка.

Аб датычнасьці гэтых грамадзян да падзеяў у цэнтры сталіцы паведамляюць актывісты, якія нядаўна былі затрыманыя праваахоўнікамі, адзначылі ў МУС.

Акрамя таго, неправамерныя дзеянні каля Кабінета міністраў былі арганізаваны пры актыўным ўдзеле каля 100 грамадзян, дзеянні якіх каардынаваў грамадзянін па імені Андрэй Фяшчук.

Таксама ў МУС звярнуліся да грамадзян з заклікам прадастаўляць інфармацыю «ўсімі даступнымі спосабамі» аб правакатарах, якія дзейнічаюць падчас масавых акцый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?