Міністэрства замежных спраў Швецыі запрасіла пасла Украіны Валерыя Сцяпанава выказаць занепакоенасць сітуацыяй ва Украіне.

Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт у Twitter.

«Мы выклікалі пасла Украіны ў міністэрства, каб выказаць нашу глыбокую занепакоенасць у сувязі з ужываннем гвалту супраць мірных дэманстрантаў», — напісаў кіраўнік МЗС Швецыі.

Акрамя таго, у Міністэрства замежных спраў Літвы ў панядзелак выклікалі ўкраінскага амбасадара ў гэтай краіне Валерыя Жаўценку, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна» са спасылкай на літоўскае МЗС.

Амбасадару Украіны ў Вільні літоўскі МЗС выказаў занепакоенасць з нагоды прымянення фізічнай сілы супраць дэманстрантаў у Кіеве на Майдане Незалежнасці у ноч на 30 лістапада.

Таксама праз дыпламата ўладу Украіны заклікалі расследаваць інцыдэнты, якія адбыліся ў ноч з пятніцы на суботу, і пакараць вінаватых.

Жаўценка, у сваю чаргу, паінфармаваў, што ўкраінскае кіраўніцтва асудзіла дзеянні міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?