Андрэй Клімаў

Менскі гарадзкі суд пакінуў бязь зьменаў прысуд былому дэпутату Вярхоўнага савета 13‑га скліканьня Андрэю Клімаву. Наступныя два гады ён правядзе ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Апазыцыянэр абвінавачваецца ў закліках да зьвяржэньня дзеючай улады.

Судовы працэс адбываўся за зачыненымі дзьвярыма, у залю былі дапушчаныя жонка Клімава Тацяна й адвакат. Зь Віцебску, падтрымаць сябра, прыехаў праваабаронца й экс‑дэпутат Валеры Шчукін.

В. Шчукін: Гэта стандартная працэдура. Сьпярша выступаюць абаронцы, пасьля ўстае пракурор, які паведамляе, што няма падставы для адмены прысуду. Суд сыходзіць на абмеркаваньне й пазьней сьцьвярджае, што падстаў для скасаваньня прысуду няма. Звычайнае судзілішча. Заля перашапачаткова была на палову запоўненая, але перад пачаткам працэсу ўсіх папрасілі выйсьці.

Гэта трэці па ліку крымінальны прысуд супраць Андрэя Клімава. 4 гады Клімаў правёў у турме за абвінавачаньне ў эканамічных злачынствах, пазьней быў асуджаны на 15 месяцаў «хіміі» за арганізацыю вулічнай акцыі на дзень Волі ў 2005 годзе.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0