Горадню яны накрыюць ад вечара аўторка, Берасьце, Менск і Віцебск — ад ранку серады, а да Гомеля дойдуць па паўдні серады.

Працяглае і надзвычай цёплае бабіна лета сканчаецца. Яно пабіла шэраг тэмпэратурных рэкордаў, высьпеліла антонаўкі і каштэлі, укрыла лясы баравікамі.

Хваля дажджоў насоўваецца на Беларусь з-над Балтыкі і Атлянтыкі. Горадню яны накрыюць ад аўторкавага падвячорка, Берасьце, Менск і Віцебск — ад ранку серады, а да Гомеля дойдуць па паўдні серады.

Першая хваля ападкаў будзе самая інтэнсіўная.

Дажджы зь перапынкамі будуць ліць аж да пятніцы, пасьля чаго, згодна з прагнозамі сыноптыкаў, на некалькі дзён усталюецца яснае, хоць ужо і халаднейшае надвор’е, сапраўдная залатая восень, празрыстая і шчымлівая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?