У Брэсце адключаныя многія каналы кабельнага тэлебачання. Сярод іх тыя, якія рэгулярна распавядаюць пра украінскі «еўрамайдан».

На экранах вісіць застаўка, у якой уладальнікі кабельнай сеткі просяць прабачэння за адключэнне. Тлумачаць яго «выхадам са строю перадаючага абсталявання».

У пакеце адключаных ёсць СТБ, які транслюе музычнае шоу «Х-фактар». Замест яго паставілі таксама ўкраінскі канал «1+1». А цяпер адключылі і яго. На яго месцы вісіць застаўка з тлумачэннем, што відэа не падтрымліваецца.

Нагадаем, у свой час пасля пагаршэння беларуска-польскіх стасункаў з брэсцкага кабельнага тэлебачання адначасова прыбралі ўсе польскія тэлеканалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?